Тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» у Беларусі ўстаноўлены па 30 чэрвеня 2019 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі №79, паведаміліў прэс-службе беларускага ўрада.

Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці даручана на працягу месяца давесці да ўсеагульнага ведама інфармацыю аб тэрміне звароту імянных чэкаў, а таксама аб парадку іх выкарыстання. Гэта будзе зроблена шляхам апублікавання ў друку, распаўсюджванне праз іншыя сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку праз афіцыйны сайт Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?