Цана на нафту маркі Brent працягвае зніжэнне. Па стане на 07:44 мінскага часу яна таргуецца на ўзроўні $33,55 за бараль.

У апошнія дні цэны на нафту змяняюцца на фоне навін аб перамовах Расіі з АПЕК. Так, кошт ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у сакавіку 28 студзеня дасягаў $35,84 за бараль, а кошт красавіцкіх ф'ючарсаў падскочыў да $36,72 за бараль. Потым пачалося зніжэнне.

Падзенне цаны на нафту азначае далейшае аслабленне расійскага рубля, а следам за ім і беларускага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0