Самай дарагой кампаніяй свету стаў холдынг Alphabet, у які ўваходзіць Google. Ён пацясніў з першых пазіцый кампанію Apple.

Згодна з апублікаванай справаздачай, прыбытак Alphabet у чацвёртым квартале 2015 склаў 4,9 млрд даляраў. Годам раней гэты паказчык складаў 4,7 млрд даляраў.

На фоне гэтых навінаў пасля афіцыйнага закрыцця рынку кошт акцый Alphabet вырас на 9%.

У выніку рынкавая капіталізацыя холдынгу дасягнула прыкладна 568 млрд даляраў, у той час як рынкавая капіталізацыя Apple на сёння складае 535 млрд даляраў.

Упершыню Alphabet у сваёй справаздачы аддзяліў фінансавыя вынікі бізнэсу Google, куды ўваходзяць пошукавік ў інтэрнэце і Youtube, ад астатніх эксперыментальных праектаў, у тым ліку па распрацоўцы самакіравальных аўтамабіляў, сістэмы дастаўкі грузаў дронаў і забеспячэння доступу ў інтэрнэт з дапамогай паветраных шароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?