Для ААТ «Авіякампанія «Белавія» на чатыры гады — да 2019 года — працягнутыя падатковыя льготы. Такое рашэнне змяшчаецца ва ўказе прэзідэнта № 24 ад 25 студзеня 2016 года, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, авіякампанія вызваляецца ад ПДК пры імпарце паветраных суднаў, запасных частак, наземнага абсталявання і іншых тавараў, неабходных для выкарыстання пры эксплуатацыі паветраных суднаў. Вызваленне ад ПДК распаўсюджваецца і на тавары, якія ўвозяцца пасля іх рамонту альбо тэхнічнага абслугоўвання за межамі Беларусі.

Паветраны флот «Белавія» налічвае два Boeing 737-800, шэсць Boeing 737-500, дзевяць Boeing 737-300, чатыры CRJ-100/200 LR, два Embraer 195, два Embraer 175, тры Ту-154 М.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0