Зборная Беларусі стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы па індархакеі (разнавіднасць хакея на траве, толькі ў памяшканнях, індархакей не ўваходзіць у алімпійскую праграму — НН) сярод жаночых каманд, абыграўшы ў мінскім Палацы спорту ў матчы за трэцяе месца саперніц з каманды Германіі з лікам 6:5.
Зборная Нідэрландаў упэўнена абараніла тытул чэмпіёнаў Еўропы па індархакеі сярод жаночых каманд, адолеўшы ў сустрэчы за залатыя медалі каманду Польшчы - 6: 2.
Выніковае становішча чэмпіянату: 1. Нідэрланды. 2. Польшча. 3. Беларусь. 4. Германія. 5. Украіна. 6. Чэхія. 7. Аўстрыя. 8. Бельгія. Па выніках кантынентальнага форуму шэсць зборных атрымалі права на ўдзел у чэмпіянаце свету 2018 года, які пройдзе ў аргентынскім Расарыё.
0
0
0
0
0
0