Злучаныя Штаты ў бліжэйшы час перакінуць ў Ірак элітную 101-ю паветрана-дэсантную дывізію, якая возьме ўдзел у баях супраць «Ісламскай дзяржавы» (ІД).

Пра гэта гаворыцца ў артыкуле міністра абароны ЗША Эштана Картэра, апублікаванай у выданні Politico.

Міністр абароны ЗША Эштан Картэр. Фота: Міністэрства абароны ЗША

Міністр абароны ЗША Эштан Картэр. Фота: Міністэрства абароны ЗША

Ён згадаў, што ўжо абмеркаваў план з вышэйшым камандаваннем узброеных сіл ЗША, а таксама ўзгадніў яго з саюзнікамі падчас сустрэчы ў Парыжы, на якой прысутнічалі прадстаўнікі Францыі, Аўстраліі, Германіі, Італіі, Нідэрландаў і Вялікабрытаніі.

Пры гэтым Картэр папярэдзіў, што замяніць іракскія войскі ў баях супраць ісламістаў амерыканцы не змогуць. «Толькі мясцовыя сілы могуць нанесці ІД канчатковую паразу, заняць і забяспечыць кантроль над тэрыторыяй, заваяваць давер насельніцтва ў вызваленых раёнах», — падкрэсліў міністр.

Таксама Картэр згадаў пра тое, што апошнім часам баевікі сутыкнуліся з сур'ёзнымі фінансавымі цяжкасцямі.

ЗША ўзначальваюць міжнародную кааліцыю, у якую ўвайшлі 65 дзяржаў, па барацьбе з ІД. Са жніўня 2014 года сілы альянсу наносяць авіяўдары па пазіцыях тэрарыстаў. Расійскія паветрана-касмічныя сілы таксама аказваюць падтрымку сілам прэзідэнта Сірыі Башара Асада з 30 верасня 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0