Амерыканская поп-зорка Мэрая Кэры заручылася з аўстралійскім мільярдэрам Джэймсам Пакерам.

Пара перастала хаваць свае адносіны мінулым летам. Дата магчымага вяселля пакуль не называецца.

Па дадзеных часопіса Forbes, 47-гадовы Пакер ідзе чацвёртым у спісе найбагацейшых людзей Аўстраліі. Яго маёмасць ацэньваецца прыкладна ў 3 млрд даляраў.

Пакер атрымаў у спадчыну ад бацькі медыяімперыю, а таксама трымае буйную сетку казіно. У 2013 годзе ён развёўся са сваёй другой жонкай, мадэллю Эрык Бакстэр.

Мэрая Кэры лічыцца адной з найпапулярнейшых поп-зорак сучаснасці. Свой першы альбом яна выпусціла ў 1990 годзе.

У 2014 годзе спявачка рассталася з амерыканскім тэлевядучым Нікам Кэнанам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?