Амерыканскі музыка і прадзюсар Білі Гулд выказаў сваё захапленне працай «Лекавыя травы» беларускага гурту.

«Альбом вельмі добра зроблены, я ўражаны. Добра аранжыраваны, запісаны. Прыемныя адчуванні», — напісаў свой водгук беларускім музыкам Білі Гулд – бас-гітарыст і сузаснавальнік славутай амерыканскай каманды Faith No More.

«Для нас гэтыя словы ўхвалы надзвычай каштоўныя, бо менавіта Faith No More наймацнейшым чынам паўплываў на наш гурт. Таму мы і вырашылі даслаць альбом Білі. І вельмі рады, што атрымалі такую адзнаку Майстра», — сказаў у каментары для Tuzin.fm лідар Re1ikt Алесь Дземідзенка.

Альбом «Лекавыя травы» выйшаў увосень 2015 года. Ён складаецца з беларускамоўных аўтарскіх твораў, а таксама песень, напісаных паводле твораў Яна Баршчэўскага і Якуба Коласа. Музыкі кажуць, што хацелі паказаць сваёй працаю як гучыць Палессе. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?