Малады чалавек упаў на рэйкі на станцыі метро «Уручча» ў Мінску, паведамілі БелТА ў прэс-службе сталічнага метро.

Інцыдэнт адбыўся ў 12.27. Папярэдняя прычына — рэзкае пагаршэнне самаадчування 28-гадовага мужчыны. «Прыкмет алкагольнага ап'янення не выяўлена», - адзначылі ў прэс-службе.

Маладога чалавека з падземкі вывелі работнікі метрапалітэна. Дакладная прычына падзення высвятляецца.

Затрымкі ў руху цягнікоў метрапалітэна з-за здарэння не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?