У суботу, 16 студзеня, каля 400 мужчынаў прайшліся па вуліцах Амстэрдама ў кароткіх спадніцах, каб падтрымаць ахвяраў сэксуальных дамаганняў у Кёльне.

Арганізатары акцыі на сваёй старонцы ў Facebook заявілі, што занадта часта ў гвалце над жанчынамі абвінавачваюць саміх ахвяраў.

«Кароткія спадніцы — не падстава для гвалту. Таму мы змяняем звыклыя ролі і праслаўляем спадніцы і свабоду, якую яны ўвасабляюць. Мы дэманструем нашыя валасатыя калені ў імя свабоднага грамадства, у якім жанчыны могуць вольна хадзіць па вуліцах у любы час дня і ночы», — паведамляюць арганізатары.

Акцыя ладзілася, каб падтрымаць ахвяраў нападаў у Кёльне. Там у навагоднюю ноч каля 500 жанчын сутыкнуліся з сэксуальнымі дамаганні з боку мігрантаў. Апошнім часам падобнае здаралася і ў іншых гарадах Еўрасаюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?