Работнік МНС Дзмітрый Хаменя ў сваё прафесійнае свята выратаваў ў метро дзяўчыну, распавёў прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

Мужчына ехаў у падземцы прыкладна ў 22.30 19 студзеня. На станцыі «Каменная Горка» адной з пасажырак стала дрэнна, яна знепрытомнела. Дзмітрый вынес пацярпелую з вагона і пачаў аказваць першую дапамогу. Відавочцы выклікалі хуткую.

Як высветлілася, дзяўчына працуе доктарам. Сам жа выратавальнік скончыў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Сёння маёр унутранай службы Дзмітрый Хаменя працуе галоўным спецыялістам аддзела медыцынскага забеспячэння аварыйна-выратавальных работ Цэнтра медыцынскага забеспячэння Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?