Праязныя квіткі на грамадскі транспарт Мінска на 10, 15 і 30 дзён можна будзе купіць з любой даты ў лютым.

Пра гэта паведаміў журналістам генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» Лявонцій Папянок.

«У другім квартале ў Мінску плануецца ўкараніць праязныя на суткі, да канца года — пагадзінныя праязныя», — сказаў Лявонцій Папянок.

У цяперашні час купля праязных квіткоў абмежаваная каляндарным перыядам часу: напрыклад, праязны на месяц сапраўдны толькі з 1-га чысла, на паўмесяца — з 1-га і з 16-га чысла. У лютым праязныя квіткі на 10, 15 і 30 сутак можна будзе набываць з любой даты (па жаданні пасажыра) на адзін, два, тры і чатыры віды транспарту з рознымі іх камбінацыямі. Карыстацца ўдасканаленымі праязнымі можна будзе на працягу аплачанага перыяду часу з моманту актывацыі бескантактавай смарт-карты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?