Расійская дэлегацыя ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы прапусціць зімовую сесію ПАРЕ з-за пазбаўлення яе паўнамоцтваў у сувязі з падзеямі ва Украіне. Пра гэта распавёў журналістам намеснік кіраўніка дэлегацыі Леанід Слуцкі.

«У цяперашні час на імя кіраўніка ПАРЕ Ан Брасер накіроўваецца ліст за подпісам спікераў палат расійскага парламента аб тым, што паўнамоцтвы дэлегацыі РФ на 2016 год будуць запытвацца пазней. Студзеньскую сесію мы прапусцім», — цытуе дыпламата ТАСС.

Па словах Слуцкага, Расія вернецца ў ПАРЕ толькі ў выпадку гарантаванага аднаўлення паўнамоцтваў яе дэлегацыі. «Як заявіў спікер Дзярждумы Сяргей Нарышкін, мы не пацерпім ніякай дыскрымінацыі і любыя санкцыі ў дачыненні да дэлегацыі РФ непрымальныя», — сказаў дыпламат.

Раней расійская дэлегацыя абвясціла аб адмове ад удзелу ў працы ПАРЕ да канца 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?