pressball.by
На чэмпіянаце Еўропы па гандболе, што праходзіць у Польшчы, зборная Беларусі выйграла ў Ісландыі — 39:38 (першы тайм — 17:18).
Беларусь: галкіперы — Кішоў — (3/19, 16%), Салдаценка (8/30, 27%); Пухоўскі — 11, Рутэнка — 8, Баранаў — 7, Шыловіч — 4, Бабічаў — 4. Юрынок — 3, Нікуленкаў — 1, Кулеш — 1.
Tribuna.com
Улад Кулеш закінуў адзін мяч, але самы важны ў гульні, паставіўшы пераможную кропку ў паядынку.
Дарэчы, у гульні быў пастаўлены рэкорд ЧЕ па колькасці мячоў — 77.
Сёння вечарам Нарвегія перамагла Харватыю — 34:31
У аўторак — матч з Нарвегіяй (пачатак у 20:05, «Беларусь-5»).
Tribuna.com
***
Пасля другога тура ва ўсіх камандаў у групе па 2 ачкі.
У наступны этап выходзяць тры каманды з групы.
Нагадаем, што ў пятніцу ў першым матчы групавога турніру беларусы прайгралі Харватыі — 21:27.