На нарадзе, прысвечанай зацвярджэнню рашэння на ахову дзяржмяжы, Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на сучасныя выклікі і пагрозы, у тым ліку на міграцыйным крызісе ў Еўропе.

«Мы цяпер глядзім на тое, як захлынулася Еўропа ад патоку мігрантаў - багатая, арганізаваная, здавалася б, Еўропа. Але мы не павінны склаўшы рукі сядзець і думаць, што нас гэта не датычыцца. Гэта ж за плотам ў нас», — падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што ў Беларусі такая сітуацыя немагчымая. Аднак трэба працаваць, захоўваючы дзейсную палітыку ў дачыненні да мігрантаў. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, у Беларусі не супраць павелічэння іх патоку, але кожнага чалавека, які прэтэндуе на тое, каб жыць у краіне, будуць разглядаць, вобразна кажучы, пад павелічальным шклом.

«Мы транзітная дзяржава, і калі мы гэтыя працэсы ўпусцім, як гэта зрабіла Еўропа, мы захлынемся потым ад злачыннасці, якую сюды прыўнясуць мігранты. Таму мы павінны праводзіць палітыку, якую праводзілі раней», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?