fifa.com

fifa.com

Сёння ў Цюрыху было названа імя ўладальніка «Залатога мяча» 2015 года, ім стаў форвард «Барселоны» Ліянэль Месі.

На атрыманне ўзнагароды прэтэндавалі таксама форвард мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду (Партугалія) і форвард «Барселоны» Неймар (Бразілія).

Месі атрымліваў «Залаты мяч ФІФА» ў 2010, 2011, 2012 гг., Крышціяну Раналду ў 2013 і 2014 гг. Аргенцінец і партугалец пры гэтым па разу сталі лаўрэатамі «Залатога мяча» France Football, паралельна атрымаўшы прыз і ад ФІФА — у 2009 і 2008 гадах адпаведна.

***

Найлепшым трэнерам 2015 г. сярод мужчынскіх каманд стаў трэнер «Барселоны» Луіс Энрыке.

Былы гулец сіне-гранатавых ўзначаліў родны клуб у 2014 годзе. Пры ім каманда з Каталоніі выйграла чэмпіянат Іспаніі, нацыянальны кубак, Лігу чэмпіёнаў, Суперкубак УЕФА і Клубны чэмпіянат свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0