Міністэрства эканомікі зменшыла прагноз па намінальным налічаным сярэднямесячным заробку ў 2016 годзе. Прагноз робіцца для вызначэння кошту жытла па дзяржзамове для льготнікаў і для вызначэння максімальнага памеру льготнага крэдыту. 

Новы прагноз змешчаны ў пастанове Мінэканомікі №69 ад 11 снежня 2015 года.

Згодна з гэтай пастановай, у студзені 2016 года сярэдні заробак паніжаны з 7 млн 212 тыс. рублёў да 6 млн 924 тыс. рублёў.

Плануецца, што ў снежні 2016-га сярэдні заробак вырасце да 8 млн 841 тыс. рублёў (раней прагназавалася, што ён складзе 8 млн 937 тыс. рублёў).

Пастанова набывае моц з 1 студзеня 2016 года. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?