У Нарвегіі запусцілі кампанію, удзельнікі якой прапануюць падарыць Фінляндыі гару Халці, размешчаную на мяжы дзвюх краін.

Flickr/Carsten Frenzl

Flickr/Carsten Frenzl

Вяршыню гары прапануецца зрабіць падарункам да стагоддзя незалежнасці Фінляндыі, якое будзе адзначацца 6 снежня 2017 года.

«Давайце падымем Фінляндыю да новых вышынь!», — гаворыцца на старонцы кампаніі ў Facebook.

Гара Халці вышынёй 1365 метраў падзеленая паміж Нарвегіяй і Фінляндыяй. На гары на вышыні 1324 метраў знаходзіцца самы высокі пункт Фінляндыі, аднак яе вяршыня знаходзіцца на тэрыторыі Нарвегіі.

facebook.com/Haltijubileum

facebook.com/Haltijubileum

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?