«Паветраная паліцыя НАТА 17 снежня ў міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам непадалёк ад мяжы Латвіі ідэнтыфікавала і перахапіла Ан-72, які належыць расійскай арміі», — паведамляюць Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі ў Twitter.

Пры гэтым паветраная прастора ні адной з краін Балтыі парушаная не была.

У сувязі з усплёскам актыўнасці авіяцыі РФ у Балтыйскім рэгіёне Латвія, Літва і Эстонія прынялі рашэнне ўзмацніць ваеннае супрацоўніцтва і павялічыць фінансаванне паветранай паліцыі НАТА ў тры разы.

Акрамя таго, у НАТА за паўгода налічылі 250 перахопаў расійскіх самалётаў над Еўропай. Гэта найбольшая колькасць за аналагічны перыяд з моманту заканчэння халоднай вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0