У шведскім Эстэрсундзе стартаваў Кубак свету па біятлоне. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава прапускае год з-за хваробы.
Першая гонка — гэта адзіночная эстафета (супермікст), у якой ад Беларусі бралі ўдзел Юрый Лядаў і Надзея Пісарава. Яны занялі толькі 19-е месца з 26 удзельнікаў (адставанне — +2.55,2, 1+16).
Першае месца выйграла Нарвегія (Кайя-Веен Нікалайсен, Ларс Хельге Біркеланд): 36.27,3 (1+7). Другое месца заняла зборная Канады. Трэцяя — Германія.
Затым прайшла мяшаная За Беларусь беглі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзмітрый Дзюжаў і Уладзімір Чапелін. У выніку каманда заняла 7-е месца. Першае месца заняла Нарвегія.
У сераду і чацвер пройдуць індывідуальныя гонкі ў мужчын і жанчын, у суботу — спрынт, у нядзелю — гонка пераследу.
Кубак свету па біятлоне 2015-2016 складаецца з 10 этапаў, 2-і этап пройдзе з 11 па 13 снежня ў аўстрыйскім Хохфільцэне.
Чэмпіянат свету па біятлоне (9-ы этап) — у нарвежскім Халменколене з 3 па 13 сакавіка.