Новы хуткасны цягнік Talgo запусцяць ад Масквы да Берліна 1 чэрвеня 2016 года, паведамляе агенцтва «Масква» са спасылкай на кіраўніцтва РЖД.

Цягнік будзе курсіраваць па маршруце Масква-Мінск-Варшава-Берлін. Дзякуючы арыгінальнаму механізму колавай пары мяняць колавыя каляскі ў Брэсце больш не прыйдзецца — яна аўтаматычна зменіць свой памер і падстроіцца пад вузейшую еўрапейскую каляіну.

Такім чынам, час стаянкі ў Брэсце скароціцца з дзвюх гадзін да 28 хвілін. Плануецца, што адлегласць да Берліна ад Масквы новы цягнік будзе пераадольваць за 19 гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?