10 дрэўцаў у гонар Нябеснай сотні, перадусім беларусаў Алеся Чаркашына і Міхася Жызнеўскага, з’явіліся 27 кастрычніка ў Віцебску ў мікрараёне Білева.

vitebskby.com

vitebskby.com

Сябры аргкамітэту па стварэнні Партыі БХД, ініцыятары кампаніі «За якасную медыцыну ў Віцебску» разам з дзецьмі і мясцовымі жыхарамі вакол аднаго з дамоў пасадзілі клёны, рабіну, сасну. Гэта малады раён, і тут амаль пустыня.

«Тое, што мы можам – робім самі. А вось паліклінічны комплекс у Білева пабудаваць магчымасцяў няма — гэта абавязак віцебскай улады, якая даўно забылася на свае абяцанні, – адзначыла Таццяна Севярынец, каардынатар БХД і кіраўнік кампаніі «За якасную медыцыну ў Віцебску». — Хацелася б, каб наш прыклад падхапілі жыхары Білева, а іх амаль ужо 30 тысяч, і самі стваралі ўмовы для лепшага жыцця».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?