Украіна і Беларусь запусцілі электронную сістэму абмену інфармацыяй аб таварах і транспартных сродках паміж мытнымі органамі краін, гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнай фіскальнай службы (ГФС) на ўрадавым партале Украіны.
Абмен інфармацыяй паміж мытнымі органамі быў і раней, але ён не ажыццяўляўся ў рэжыме рэальнага часу і ня з'яўляўся сістэмным.
«З укараненнем гэтай сістэмы мы атрымліваем больш плённае ўзаемадзеянне паміж мытнымі органамі дзвюх краін і фактычна анлайн інфармацыю аб усіх таварах і транспарце, якія перасякаюць мяжу», — гаворыцца ў паведамленні.
Укараненне праекта дасць магчымасць істотна скараціць тэрміны правядзення працэдур мытнага кантролю, скароціць колькасць кантрабанды, а таксама знізіць карупцыйныя рызыкі на мытні.
0
0
0
0
0
0