Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку кіраўнік моладзевай культурніцкай арганізацыі «Арт-сядзіба» Павел Белавус.
Замовілі яе на магілёўскай фабрыцы «Стужка» яшчэ ў верасні, але пакуль не мінулі выбары, фабрыка мела «праблемы з сыравінай».
На вытворчасць стужкі збіралі ахвяраванні. «Адгукнулася каля дзясятка чалавек, і хутка мы аплацілі патрэбную суму, каля 2000 умоўных адзінак, каб прадпрыемства пачало выраб стужкі. Стужка будзе выкарыстоўвацца кожным з укладальнікаў для сваіх мэтаў. Нехта будзе раздаваць, нехта прадаваць, нехта ўпрыгожваць пакункі», — казаў Павел Белавус.
Самі ж артсядзібаўцы будуць раздаваць стужку ўсім ахвотным у межах сваёй акцыі #беларускаястужка — як раней раздавалі стужку з нацыянальным арнаментам.
0
0
0
0
0
0