фота Паўла Марцінчыка
Трагедыя адбылася ў арэндным доме №43 па вуліцы Францыска Скарыны сёння вечарам. 12-гадовы хлопчык упаў з даху 19-ціпавярховага дома.
— Я з сынамі вярталася дадому і ўбачыла, што на асфальце ляжыць дзіця. А каля ліфта заспела маці хлопчыка. Жанчына ціха плакала, — уздыхае адна з жыхарак дома №43. — Па словах міліцыянера, дзіця ўпала з даху нашага дома. Але я не разумею: як хлопчык туды мог трапіць? Там жа на дзвярах вісеў замок? Мы яшчэ абмяркоўвалі з суседзямі, дзе захоўваць ключ ад даху.
— Я падышла да акна і ўбачыла, што на асфальце хтосьці ляжыць. Выклікала хуткую, але як мне паведамілі, выклік ужо быў прыняты, — кажа Ульяна, жыхарка суседняга дома. — Дарэчы, летам мы бачылі, як падлеткі залазяць на дах арэндных дамоў.
Загінулага хлопчыка завуць Клім. Ён жыў у трохпакаёвай кватэры, якую выдзеліў сям'і Мінгарвыканкам.
— Цела дзіцяці з прыкметамі падзення з вышыні выяўлена каля пад'езда дома, — паведамілі ў Следчым камітэце.