Рух транспарту па вуліцы Няміга ў Мінску будзе абмежаваны 8 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
У ДАІ растлумачылі, што рух будзе часткова абмежаваны па вул. Няміга на ўчастку ад вул. Гарадскі Вал да прасп. Пераможцаў з 8.00 з-за правядзення капітальнага рамонту праезнай часткі дарогі.
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам загадзя планаваць маршрут руху з улікам дадзенай інфармацыі.
0
0
0
0
0
0