У беларускай эканоміцы намецілася пазітыўная траекторыя, і яна захаваецца. Пра гэта сёння паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на нарадзе ў кіраўніка краіны аб бягучай сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне.

Урад прымае меры для забеспячэння макраэканамічнай стабільнасці, захавання неабходнага ўзроўню сацыяльнай абароны насельніцтва.

«Сёння можна ўжо казаць, што прыманыя меры дазволілі пазбегнуць далейшага зніжэння тэмпаў эканамічнага росту. Пры гэтым мы ў поўным аб'ёме і ва ўстаноўленыя тэрміны разлічыліся па нашых валютных абавязацельствах», — адзначыў Андрэй Кабякоў. Тэмпы росту ВУП за 8 месяцаў года ў параўнанні са студзенем-ліпенем павялічыліся на 0,5% і склалі 96,5% да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года.

«Эканоміка ўступіла ў стадыю аднаўленчага росту. Аднак рэзкая дэвальвацыя расійскага рубля ў жніўні, а ўслед за ёй і вымушанае змяненне курсу беларускага рубля да замежных валют унеслі некаторыя карэктывы, але ёсць падставы меркаваць, што пазітыўна акрэсленая траекторыя захаваецца», - сказаў прэм'ер.

Аднак гэта не падстава для самазаспакаення, бо, па словах прэм'ера, «усё роўна гэта пакуль горш нарматыву ў 66%, усталяванага урадам».

У цэлым эканамічная сітуацыя ў краіне ацэньваецца як складаная, але кантралюемая. У ліку іншага ўдалося спыніць рост беспрацоўя, выйсці на дадатнае сальда гандлю таварамі і паслугамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?