З 1 верасня ў Беларусі падаражаюць некаторыя маркі цыгарэт. Новыя цэны на тытунёвыя вырабы на сваім сайце апублікавала Міністэрства па падатках і зборах. Цэннік паднімецца на 700-1200 рублёў.

З наступнага месяца падаражэюць тры маркі цыгарэт — COOPER Bio-filter, Velvet і Oscar.

Так, цыгарэты маркі Oscar (Gold, Silver, Blue, Gold superslims, Silver superslims, Gold compact і Oscar Silver compact) падаражэюць з 1 верасня на 700 рублёў — да 12 300 рублёў.

Цыгарэты Cooper Bio-filter стануць даражэйшымі на 1200 рублёў — да 12 500 рублёў. Цыгарэты маркі Velvet вырастуць у цане на 700 рублёў і будуць каштаваць 12 100 рублёў.

Адзначым, што ў апошні раз некаторыя маркі цыгарэт даражэлі на 1000 рублёў з 1 жніўня.

Беларускія тытунёвыя кампаніі могуць кожны месяц усталёўваць новыя максімальныя кошты на сваю прадукцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?