У былога палітвязня Мікалая Статкевіча выданне «Салідарнасць» спыталася аб стаўленні да Таццяны Караткевіч.

«Я асабіста знаёмы з Таццянай. Але, на жаль, абставіны яе вылучэння і асабліва той, хто яе вылучае (які па сутнасці яе і «зрабіў»), выклікаюць вельмі шмат пытанняў. І пакуль станоўчых адказаў я на іх не маю…

У мяне складаецца ўражанне, што на гэты раз пайшлі не на фабрыкацыю вынікаў выбараў, а сталі дзейнічаць па-іншаму. На гэты раз, відаць, выкарысталі спецслужбоўскія захады, каб не даць апазіцыі выйсці на адзінага. Скарысталі свае дыпламатычныя сродкі і адсеклі вонкавую падтрымку сапраўды апазіцыйных кандыдатаў. У рэшце рэшт маім утрыманнем у зняволенні далі грамадству сігнал, што ніякіх выбараў няма. Гэта паўплывала на адчайную спробу двух апазіцыйных лідараў зарэгістравацца – яны сутыкнуліся з каласальнай апатыяй.

Мяне выпусцілі, калі усё ўжо было зроблена, калі немагчыма было паўплываць на колькасць сабраных подпісаў. Улада свядома пайшла на тое, каб пазбавіць грамадства выбараў. 30% дэмакратычных выбаршчыкаў (згодна сацыялагічных апытанняў) пазбавіліся магчымасці мець свайго кандыдата, які паслядоўна і гарантавана стаяў бы на іх пазіцыях. І гэта самая жудасная фальсіфікацыя з тых, што былі дагэтуль».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0