Міністэрства юстыцыі Беларусі пяты раз адмовілася рэгістраваць партыю «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя». Пра гэта гаворыцца ў адказе за подпісам начальніка ўпраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый за 19 жніўня.

Сярод прычынаў нерэгістрацыі, указаных Мінюстам, адмова двух заснавальнікаў ад сваіх подпісаў, зробленая «пад ціскам і пагрозамі чыноўнікаў», — паведамляе bchd.info.

Аргкамітэт БХД лічыць адмовы рэгістрацыі незаконнай, будзе абскарджваць рашэнне Мінюста ў Вярхоўным судзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0