Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося днём 19 жніўня на трасе Ракаў — Курдуны — Баравікоўшчына паблізу вёскі Юржышкі ў Валожынскім раёне.

Паводле папярэдняй версіі, кіроўца, мінчанін 1988 года нараджэння, рухаючыся на аўтамабілі «Фальксваген Кэдзі», няправільна выбраў бяспечную хуткасць руху, у выніку чаго машыну занесла і яна перакулілася на праезнай частцы.

Сын кіроўцы 2009 года нараджэння атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр па дарозе ў бальніцу.

Як высветлілася, сам мужчына і яго жонка былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, а дзіця знаходзілася на заднім сядзенні аўтамабіля ў дзіцячым бустэры, прычым той не быў замацаваны, а сам хлопчык не быў прышпілены рамянём бяспекі.

Акрамя таго, багажнік аўтамабіля быў нагружаны будаўнічымі матэрыяламі (драўлянымі брускамі, дошкамі, інструментамі), і пры перакульванні аўтамабіля малалетні пасажыр атрымаў цялесныя пашкоджанні гэтым грузам, а затым ужо выпаў з салона на праезную частку.

Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа па ч.2 арт. 317 КК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?