Паводле інфармацыі Мінюста, кампанія Investigations Services Inc. не праводзіла належным чынам абумоўленых у кантракце праверак, свядома уводзячы ў зман ўпраўленне кадраў ЗША.

Амерыканская кампанія Investigations Services Inc., якая займалася праверкай кандыдатаў на пасады ў дзяржорганах ЗША, прызналася ў махлярстве і пагадзілася выплаціць уладам у якасці кампенсацыі 30 мільёнаў даляраў, паведамляе мінюст краіны.

У поле зроку праваахоўных органаў кампанія трапіла пасля скандалу з супрацоўнікам ЦРУ Эдвардам Сноўдэном, які выкраў тысячы сакрэтных дакументаў і з'ехаў у Расію.

Паводле інфармацыі Мінюста, з 2008 па 2012 гады кампанія Investigations Services Inc. і яе падраздзяленне Altegrity свядома ўводзілі ў зман ўпраўленне кадраў ЗША, не праводзячы належным чынам абумоўленых у кантракце праверак для павелічэння свайго прыбытку.

Выкрыць злачынную схему дапамог адзін з былых супрацоўнікаў кампаніі, які падаў пазоў супраць свайго працадаўцы, абвінаваціўшы яго ў падмане ўрада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0