Цяпер Жан-Франсуа, кандыдат фізічных навук з Францыі, пра які пісаў tut.by, не ведае, як працягнуць свой шлях. На тэрыторыі Расіі ў яго скралі ровар.

«Што ж, дрэнныя навіны. Гэтай ноччу хтосьці зрэзаў ланцуг і скраў майго вернага і бясстрашнага двухколавага таварыша. Справа знаходзіцца ў руках мясцовай паліцыі, узброенай да зубоў. Я з цяжкасцю веру ў шанцы знайсці свой ровар і цяпер я не ведаю, як працягнуць сваё вандраванне… Мой дарагі ровар, я цябе ніколі не забуду», — напісаў на сваёй старонцы ў facebook падарожнік Жан-Франcуа.

Нагадаем, Жан-Франсуа — французскі інжынер АЭС, які адправіўся ў велавандроўку з Францыі ў Тайланд праз Мінск, Маскву і возера Байкал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?