Напярэдадні аналагічнага фестывалю ў Чэлябінску мясцовая епархія Рускай праваслаўнай царквы абвясціла яго сатанінскім абрадам. «Фестываль фарбаў Холі» мае старанна схаваную арганізатарамі рэлігійную падаплёку, — паведамляецца на сайце Чэлябінскай мітраполіі, — ён уведзены ў гонар спалення жыўцом Холікі — дэманіцы з індуісцкага паганскага пантэону. Пасыпанне сябе рознакаляровымі рэчывамі падчас свята сімвалізуе абсыпанне сябе попелам ад вогнішча гэтай дэманіцы», — мяркуюць праваслаўныя.

Аналагічна і ў Маскве ў апошні момант улады забаранілі ўжо дазволенае мерапрыемства, якое мела праводзіцца пад эгідай «Адзінай Расіі».

У выніку, калі на стадыён у Ізмайлава прыехала паліцыя і абвесціла фэст закрытым, юнакі адказалі супрацівам. Глядзіце відэа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0