Тут і ніжэй фота: symaltesefalcon.com

Тут і ніжэй фота: symaltesefalcon.com

Расійскі Фонд па барацьбе з карупцыяй Аляксея Навальнага са спасылкай на «надзейную крыніцу» распавёў пра тое, што прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў адпачыў на 88-метровай яхце «Мальтыйскі сокал».

«Мальтыйскі сокал» каштуе 150 млн даляраў, што робіць яго самай дарагой яхтай у свеце нароўні з 92-метровым «Эасам». Арэнда «Сокала» на тыдзень каштуе 385 тысяч еўра — зарплата прэс-сакратара прэзідэнта за тры гады.

Яхта разлічаная на 12 гасцей і чатырох іх служак, мае пастаянны экіпаж у 18 чалавек. Яна была спушчаная на ваду ў 2006 годзе, у 2009-м прададзеная грэчаскай фінансістцы Алене Амбразіаду.

Гэта не першая сума такіх парадкаў, патрачаная Пясковым. Прынамсі 600 тысяч даляраў было патрачана на вяселле з былой фігурысткай Таццянай Наўкай і прынамсі 600 тысяч даляраў каштаваў гадзіннік на руцэ Пяскова (які, як сцвярджае ён сам, падарыла яму Наўка). На яхце ён праводзіць мядовы месяц ля берагоў Сардыніі.

Навальны адзначае, што яго фонд першы раз за ўвесь час спасылаецца на безыменныя «надзейныя крыніцы», але ведае пункты высадкі, астравы, што наведваліся на яхце, і людзей, што сустракаліся маладым па дарозе.

Для цікаўных прыводзяцца ўскосныя пацверджанні з адкрытых крыніц: фота з інстаграма дачкі Наўкі, на якім бачны халат з назвай яхты, яе ж фота з геатэгам з Сардыніі, фота іншых яхт з інстаграма сябра Пяскова Алега Мітволя, знятыя з вады з блізкай адлегласці падчас меркаванага мядовага месяца Наўкі і Пяскова, месцазнаходжанне «Мальтыйскага сокала» ў гэты перыяд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?