Двое следчых Сяргей Кастыка і Алег Мельнікаў прысуджаныя да 7,5 года зняволення і пазбаўленыя спецыяльных званняў «падпалкоўнік юстыцыі».

Супрацоўнікі Цэнтральнага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Алег Мельнікаў і Сяргей Кастыка прызнаныя вінаватымі ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры групай асоб па папярэдняй змове. На падставе ч. 3 арт. 430 КК суд прызначыў кожнаму з іх пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам 7 з паловай гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады ў праваахоўных органах на працягу 5 гадоў з адбываннем асноўнага пакарання ў ВК ва ўмовах узмоцненага рэжыму. На падставе арт. 60 КК кожны з абвінавачаных пазбаўлены спецыяльнага звання — «падпалкоўнік юстыцыі».

Пры прызначэнні пакарання суд ужыў артыкул 8 Закона аб амністыі і часткова вызваліў абвінавачаных ад пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год.

Чытайце таксама:

Як мінскія следчыя развялі на грошы расійскага мільянера

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?