Дырэктар аднаго з прадпрыемстваў Мінска абвінавачаны ў гандлі падробнымі даведкамі аб даходах.

Як растлумачылі ў міліцыі, на след злачынца выйшлі супрацоўнікі АБЭЗ Савецкага РУУС. На адным з інтэрнэт-сайтаў яны знайшлі інфармацыю, пра тое, што дырэктар аднаго са сталічных прадпрыемстваў за ўзнагароджанне гатовы ад свайго імя выпісваць усім грамадзянам, якія жадаюць узяць крэдыт у банках, даведкі аб працоўных даходах. «Супрацоўнікі аддзела на сённяшні дзень ужо высветлілі асобы 8 грамадзян, якія пагадзіліся скарыстацца такога роду паслугамі», - удакладнілі ў міліцыі. У іх дачыненні Савецкім раённым аддзелам (Мінска) Следчага камітэта ўжо распачатыя крымінальныя справы па ст.380 «Падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў» КК. Што ж тычыцца самога дырэктара, то ў дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.1 арт.427 «Службовая падробка» КК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?