фота Сяргея Балая, tut.by

фота Сяргея Балая, tut.by

Былы генеральны дырэктар хакейнага клуба «Дынама-Мінск» падазраецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Следчым камітэтам распачата крымінальная справа ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара хакейнага клуба «Дынама-Мінск». Ён падазраецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Крымінальная справа заведзена па выніках аператыўна-вышуковай дзейнасці Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь.

Дзеянні былой службовай асобы кваліфікаваны па ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы ў выглядзе нанясення ўрону ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь [артыкул прадугледжвае пакаранне тэрмінам ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю — НН].

Падазраваны затрыманы, з ім працуюць следчыя.

Крымінальная справа расследуецца Галоўным следчым упраўленнем.

У паведамленні СК імя былога гендырэктара не называецца, але з красавіка 2013 г. па ліпень 2015 г. генеральным дырэктарам «Дынама» быў Максім Суботкін.

Інфармацыя пра яго адхіленне і затрыманне з'явілася ў нядзелю, а ў панядзелак на сайце хакейнага клуба паведамлялася, пра скасаванне кантракту з Максімам Суботкіным. В.а. генеральнага дырэктара Уладзімір Беражкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0