Адна з самых старых устаноў грамадскага харчавання Мінска — кафэ «Бярозка» — трапіла пад санкцыі Мінгандлю. З 20 ліпеня праца кафэ прыпыненая на 10 дзён.

Ва ўстанове з больш чым 70-гадовай гісторыяй былі выяўлены традыцыйныя для грамадскага харчавання парушэнні: пратэрмінаваныя прадукты, недахоп беларускіх страў у асартыменце, паведамляе тэлеканал «АНТ».

Напярэдадні на 10 дзён была прыпыненая праца яшчэ адной кропкі грамадскага харчавання ў тым жа будынку — бара «BEERжа». Мінгандаль увёў забарону на працу да 22 ліпеня, аднак адміністрацыя паба змагла ліквідаваць недахопы раней за тэрмін. Ад 18 ліпеня кафэ зноў прымала наведвальнікаў. У Мінгандлі паведамляюць, што 9 з 10 такіх аб'ектаў адкрываюцца раней за тэрмін пасля паўторнай праверкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?