80% байцоў закарпацкага «Правага сектара» маюць па тры-чатыры судзімасці. Пра гэта распавёў у эфіры «5 канала» новапрызначаны кіраўнік Закарпацкай АДА Генадзь Маскаль.

Маскаль сцвярджае, што за паўгода «Правы сектар» Закарпацця проста выйшаў з падпарадкавання кіраўніцтва, ці палітычная сіла ў Кіеве недастаткова звяртала на іх увагу.

«Я кажу, што хоць паклічце іх у войска, калі яны хочуць ваяваць. Мне ваенкам кажа: «Каго? Там 80% маюць па тры-чатыры судзімасці».

Маскаль выказаў здзіўленне, чаму прадстаўнікі «Правага сектара», будучы членамі палітычнай сілы, у балаклавах хаваюць ад сваіх выбаршчыкаў твары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?