Тэлепраграма «Клуб рэдактараў» на канале «Беларусь 1» 19 ліпеня абмяркоўвала будучыя прэзідэнцкія выбары.

Галоўны рэдактар газеты «СБ — Беларусь сегодня» Павел Якубовіч выказаў меркаванне, што беларуская палітычная апазіцыя не змагла аб'яднацца дзеля выбараў, хоць ёй ніхто ў гэтым не перашкаджаў, паведамляе БелТА

«Ніхто палітычнай апазіцыі не перашкаджаў ні фізічна, ні маральна за гэты час нарэшце знайсці сур'ёзнага чалавека, вылучыць яго са сваіх шэрагаў».

Ён раскрытыкаваў вылучэнне палітвязня Мікалая Статкевіча ў якасці кандыдата ў прэзідэнты. «Насамрэч, якая гэта палітыка? Гэта людзі, якія сур'ёзную палітыку і лёсавызначальнае рашэнне — выбары прэзідэнта — падмяняюць гульнёй у кепскі анекдот», — зазначыў Якубовіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0