Пасяджэнне ЦВК, магчыма, пройдзе ў адсутнасць Лідзіі Ярмошынай, якая скіравалася ў Вену, фота naviny.by

Пасяджэнне ЦВК, магчыма, пройдзе ў адсутнасць Лідзіі Ярмошынай, якая скіравалася ў Вену, фота naviny.by

Пасяджэнне Цэнтрвыбаркама, на якім будуць разгледжаны заявы асоб, якія дэкларавалі намер вылучыцца кандыдатамі ў прэзідэнты, наконт рэгістрацыі ініцыятыўных груп выбаршчыкаў адбудзецца а 12:00.

У пятніцу былі зарэгістраваныя групы Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Калякіна і Сяргея Гайдукевіча.

А ўсяго прэтэндэнтаў, якія заявілі пра жаданне ўзяць удзел у выбарах — 14.

Апроч зарэгістраваных вышэй груп, заявілі пра жаданне ўзяць удзел заявілі Андрэй Канавец, Таццяна Караткевіч, Анатоль Лябедзька, група Мікалая Статкевіча, Жанна Раманоўская, Ірына Першына, Сяргей Заблоцкі, Тамара Бірукова, Віктар Цярэшчанка, Аляксандр Юдаеў, Мікалай Улаховіч.

Збор подпісаў будзе праходзіць з 23 ліпеня па 21 жніўня.

Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе з 6 па 15 верасня.

Выбары — 11 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0