Грэчаскія банкі рыхтуюцца зноў адкрыцца пасля трохтыднёвага перапынку. Разам з тым пакуль застаюцца сур'ёзныя абмежаванні ў зняцці грошай з асабістых рахункаў.

Зараз грэкі могуць зняць са свайго рахунку максімум 60 еўра ў дзень, гэта ліміт будзе адменены і ўведзены тыднёвы ліміт у 420 еўра. Новыя банкаўскія рахункі не адкрываюцца, па-ранейшаму не пераводзяцца ў наяўныя чэкі і забаронены вываз капіталаў за мяжу.

Тым не менш, у Грэцыі многія чакаюць, што ўрад падыме штодзённы ліміт зняцця наяўных.

Тым часам рэстараны і таксі ўжо ў панядзелак адчуюць на сабе першыя вынікі жорсткіх эканамічных рэформаў: падатак на дададзены кошт для іх узнімецца з 13% to 23%. Так што для турыстаў, таксама як і для грэкаў, многія грэчаскія рэстараны і транспарт падаражэюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?