Сумеснае пасяджэнне палаты прадстаўнікоў і савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, а таксама заключнае пасяджэнне сёмай сесіі палаты прадстаўнікоў адбудзецца 30 чэрвеня ў Авальнай зале Дома ўрада.

Перад парламентарыямі на тэму «Аб сацыяльнай палітыцы дзяржавы і мерах па яе ўдасканаленні» выступіць намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава, пасля чаго члены ўрада адкажуць на пытанні.

На заключным пасяджэнні сёмай сесіі дэпутаты таксама разгледзяць пытанне аб прызначэнні даты выбараў прэзідэнта. Найбольш верагоднай датай выбараў называецца 11 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?