Праваахоўныя органы Расіі затрымалі двух мужчын, якія ў нядзелю ўгналі самалёт Як-52 з аэрадрома ў горадзе Ішым Цюменскай вобласці. 

«Мужчыны затрыманыя ва Уладзімірскай вобласці», — заявілі ў Цюменскай транспартнай пракуратуры.

У вобласці завялі крымінальную справу па артыкуле «выкраданне паветранага судна».

Раніцай у нядзелю прыкладна ў 04:50 з аэрадрома авіяспартыўнага клуба ДТСААФ горада Ішым былі сагнаныя прыватныя самалёты Gardan GY-80-160 і Як-52. Праз некаторыя час пілот Як-52 з-за тэхнічнай няспраўнасці самалёта здзейсніў аварыйную пасадку на аэрадроме клуба ДТСААФ горада Ялутараўск. Затым тут жа прызямліўся другі самалёт. Ён забраў пілота Як-52, пасля чаго яны адправіліся ў бок Масквы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?