У сеціве з’явілася відэа, апублікаванае навіновым парталам informator.lg.ua. На ім узброеныя людзі ўстаўляюць патроны ў магазіны аўтаматаў Калашнікава, расказваюць, як будуць «забіваць укропаў», п’юць віно і падымаюць тост за беларускую міліцыю.
Гутарка тэрарыстаў, багатая на ненарматыўную лексіку, утрымлівае наступны пасаж:
«Я хачу выпіць за ўсіх беларускіх міліцыянтаў. — Мы п'ем да дна, і курым да фільтра… — Хачу вам, хлопцы, перадаць прывітанне. Які б я дрэнны ні быў, але цяпер я адкуплю сваю віну. А яшчэ я хутка ажанюся з «Багірай», у мяне домік ля мора…»
Можна выказаць здагадку, што ўдзельнік відэа, які прапаноўвае выпіць за беларускіх міліцыянтаў, сам з’яўляўся супрацоўнікам праваахоўных органаў Беларусі.
0
0
0
0
0
0