Аварыя адбылася 22 мая, каля 11.30, на сталічнай вуліцы Інтэрнацыянальнай. Прыпаркаваны МАЗ паехаў і ўрэзаўся ў прыпаркаваныя машыны.
Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, пасля спынення «кіроўца МАЗа не прыняў меры, якія выключаюць самаадвольны рух машыны». У выніку грузавік пакаціўся і ўрэзаўся ў аўтамабілі. Ад удару дзве машыны, якія стаялі на платнай паркоўцы, выкінула на тратуар.
У аварыі ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.
0
0
0
0
0
0