Мем пра Карла працягвае цешыць нас у інтэрнэце. Большасць з вас ужо даўно заўважылі гэтыя коміксы пра хлопчыка ў вялікім капелюшы і яго эмацыйнага бацьку, але некаторыя да гэтага часу не разумеюць, пра што ідзе гаворка. 

Эмацыйны мем бярэ свой пачатак з постапакаліптычнага серыяла «Хадзячыя мерцвякі» амерыканскага тэлеканала AMC. Серыял заснаваны на аднайменнай серыі коміксаў пра людзей, якія спрабуюць выжыць пасля зомбі-апакаліпсісу.

Сюжэт, з-за якога з'явіўся мем, у наступным: Рык Граймс (галоўны герой серыяла) усведамляе, што яго жонка Лоры памерла пры родах, пасля чаго пачынае плакаць, крычаць і падае на зямлю. Яго сын Карл увесь гэты час проста стаіць і маўчыць.

Папулярны гэты мем стаў яшчэ два гады таму. Пасля выхаду 4-й серыі «Забойца ўнутры» 3-га сезона праз тыдзень быў перамантаваны ўрывак і 13 сакавіка 2013 года выкладзены на YouTube пад назвай Rick Finds Out That Carl is Gay.

Мем, аднак, не стаў адразу ж папулярным. Толькі ў снежні 2013 Buzzfeed апублікаваў матэрыял «19 найлепшых бацькавых жартаў ад Рыка Граймса». У ім і быў зададзены асноўны пасыл жарту.

Да Расіі і Беларусі гэты мем дабраўся яшчэ праз пару гадоў, але стаў папулярны толькі сёлета.

22 красавіка Аляксей Навальны і Леанід Волкаў сталі выкарыстоўваць гэты мем не толькі ў інтэрнэце. На брыфінгу Фонду барацьбы з карупцыяй Дэмакратычная кааліцыя заявіла, што мае намер удзельнічаць у выбарах у заканадаўчыя сходы ў Новасібірскай, Кастрамской і Калужскай абласцях шляхам публічных праймерыз. Тады Навальны і Волкаў падчас мерапрыемства сфатаграфаваліся побач з таблічкай «Праймерыз, Карл».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?