Міхаіл Жамчужны. Фота svaboda.org.

 Міхаіл Жамчужны. Фота svaboda.org.

Справу Міхаіла Жамчужнага будзе разглядаць Віцебскі абласны суд. Працэс будзе закрытым.

Пра гэта паведамляе ўстанова «Платформ інавейшн», заснавальнікам якой Жамчужны з’яўляецца.

Кіраўніка «Платформы» Андрэя Банадарэнку асудзілі за хуліганства ў жніўні 2014. Адразу пасля гэтага ў Віцебску арыштавалі і Жамчужнага. Яго абвінавацілі ў тым, што схіліў супрацоўніка ўнутраных спраў да перадачы яму дакументаў, якія ўтрымлівалі службовую таямніцу. А таксама набыў схаваную камеру (у выглядзе гузіка) і перадаў у часовае карыстанне іншаму чалавеку. Такія прылады ў Беларусі незаконныя.

Міхаіл — кандыдат тэхнічных навук, аўтар некалькіх манаграфій, вынаходнік. Першы ў краіне зарэгістраваў самаробны аўтамабіль на альтэрнатыўным паліве. У 2008 яго асудзілі на 5 гадоў за крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам. Ён быў вядучым навуковым супрацоўнікам у віцебскім універсітэце. Сабраў калектыў навукоўцаў, з якімі працаваў над атрыманнем вадароду, каб пасля яго выкарыстоўваць у прамысловасці. Пры праверцы працы яго групы на Жамчужнага завялі крымінальную справу і асудзілі. Па вызваленні ў 2012 ён заявіў, што справа супраць яго была сфабрыкавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?