Беларусі не плануецца павялічваць тарыфы на транспарт і сувязь. Аб гэтым заявіў у аўторак прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Савета Міністраў, на якім разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця ў I квартале 2015 года.

«Для падтрымкі людзей ва ўмовах аб'ектыўна складанай сітуацыі на рынку працы ўрад не плануе павелічэнне тарыфаў на транспарт і сувязь. Магчымасці індэксацыі тарыфаў на ЖКП будуць разглядацца толькі ва ўвязцы з фактычным ростам заработнай платы», - адзначыў Андрэй Кабякоў. Паводле яго слоў, прадоўжыцца сістэмны маніторынг сітуацыі на спажывецкім рынку, якая на сённяшні дзень даволі стабільная. Прэм'ер-міністр канстатаваў запаволенне тэмпаў інфляцыі. «У сакавіку-красавіку прырост склаў 1,7 працэнта, за два папярэднія месяцы - студзень-люты - было 4,1 працэнта. З вялікімі гандлёвымі сеткамі наладжаны канструктыўны дыялог. Цэны кантралююцца, у выпадку неабходнасці будуць уведзены новыя меры адміністрацыйнага рэгулявання», - заявіў прэм'ер-міністр.

Пры гэтым прэм'ер падкрэсліў недапушчальнасць наяўнасці праблем са своечасовай выплатай заработнай платы. «Калі людзі грошы зарабілі, яны павінны іх атрымаць», - дадаў ён.

Андрэй Кабякоў канстатаваў, што ў эканамічнай сітуацыі, што склалася, не можа быць простых рашэнняў. «Галоўная задача - забяспечыць стабільнасць у эканоміцы. Паступовасць і паступальнасць - залог забеспячэння збалансаванасці», - лічыць кіраўнік беларускага ўрада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?